Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Купалле

Дата: 8 июля 2020 в 11:40, Обновлено 8 июля 2020 в 15:10
151 просмотр

У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных святаў, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. Кожны год з надыходам самых доўгіх летніх дзён і кароткіх начэй у Беларусі, на берагах рэк і азёр, святкуюць Купалле. Сёння гэтыя гулянні аб'ядноўваюць старажытныя традыцыі і рытуалы, тэатралізаваныя канцэрты і вясёлыя гульні.

У традыцыйных купальскіх гуляннях прыняў удзел і калектыў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. 4 ліпеня ў аграгарадку Кішчына Слабада разгарнулася святочная пляцоўка: канцэртная праграма, гандаль, забавы для дзяцей. У святочнай канцэртнай праграме для жыхароў вёскі паўдзельнічалі і нашы творчыя калектывы: вакальная студыя "Брыдж" (кір. Трафімава К.А.), студыя цыркавой пластыкі (кір. Сіпакова А.А., Казак М.В.), салістка ўзорнага ансамбля танца «Дзяцінства», педагог дадатковай адукацыі Гурбо П.В. Творчасць нашых юных артыстаў і цёплы пазітыўны прыём гледачоў зрабілі гэтае свята па сапраўднаму яркім і запамінальным.

Купалле - славянскае свята з зусім асаблівай, чароўнай атмасферай, адзін з самых разгульных урачыстасцяў ва ўсім каляндарным годзе. Так што раім і Вам абавязкова яго наведаць!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.