Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Свята Вышыванкі

Дата: 8 июля 2020 в 11:35, Обновлено 8 июля 2020 в 15:10
215 просмотров

«Дзень вышыванкі» – гэта яркае свята, відовішчнае мерапрыемства з удзелам моладзі з усіх рэгіёнаў краіны. Сама ідэя правядзення напярэдадні вялікага дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – такога масавага народнага святкавання, праслаўлення нацыянальнай беларускай культуры, традыцый, беларускага арнамента, апынулася цiкавай і актыўна падхопленая рэгіёнамі і рознымі арганізацыямі.

Сёлета свята Вышыванкі адзначалася 2 ліпеня ў г. Мінску. Гулянне разгарнулася на праспекце Пераможцаў каля Палаца спорту. Цэнтр творчасці прыняў удзел у гэтых святочных мерапрыемствах. На плошчы была прадстаўлена выставачная экспазіцыя народных студый дэкаратыўна-прыкладной творчасці нашай установы, дзе можна было пазнаёміцца з творчымі работамі педагогаў і іх выхаванцаў, народнымі беларускімі промысламі: ткацтва (Платонава Ір. М., Платонава Iн. М.), вышыўка (Зыранава Т. С.), кераміка (Кашынскi С. М.), саломка. Працавалі майстар-класы па ткацтву, вырабе беларускай традыцыйнай лялькі (Цюкалава Н. В.), глінянага сувеніра.

«Вышыванка» з'яўляецца сапраўднай візітнай карткай беларусаў. Вышыты нацыянальны арнамент – гэта не проста ўпрыгожванне, гэта своеасаблівы шыфр, які праз стагоддзі перададзены нам продкамі. Кожны ўзор у арнаменце – гэта сімвал, які валодае магутнай энергетыкай і які нясе пэўны пасыл.

У нашы дні нацыянальны арнамент набірае ўсё большую папулярнасць. «Вышыванка» – гэта не толькі патрыятычна, але і модна, стыльна сярод людзей усіх узростаў. Выкарыстоўваючы «вышыванку» ў паўсядзённым жыцці, мы выказваем сваю нацыянальную і грамадзянскую пазіцыю, культурную адукаванасць і духоўную свядомасць, падкрэсліваем адзінства і згуртаванасць беларускага народа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.