Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Барысаўшчына літаратурная

Дата: 26 февраля 2020 в 21:34
281 просмотр

19 лютага, да Міжнароднага дня роднай мовы, сельская бібліятэка № 19 сямейнага чытання в.Забашавічы сумесна з ДУА «Забашавіцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна» арганізавалі і правялі творчую сустрэчу з музыкантам, паэткай і мастачкай Марынай Помаз–Лайковай, у якой прынялі ўдзел чытачы бібліятэкі, настаўнікі і вучні школы.

На працягу мерапрыемства гучалі як вершы самой паэткі, так і ўрыўкі з празаічных твораў яе дачкі Веранікі. У выкананні ансамбля «Вір», у склад якога ўваходзяць дзеці Марыны Помаз–Лайковай, гучалі прыгожыя мелодыі і песні. Вучні экспромтам спрабавалі напісаць верш і выканаць мелодыю на незвычайных музычных інструментах. Сустрэча прыйшлася даспадобы ўдзельнікам мерапрыемства і прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы. У канцы мерапрыемства ўсе жадаючыя набылі сабе зборнік вершаў Марыны Помаз-Лайковай «Дымчатые кони» з аўтографам. Бібліятэка таксама атрымала ў падарунак гэты зборнік і літаратурны альманах «Октава». Падрабязней>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.