Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

У добры шлях

Дата: 14 января 2020 в 16:43, Обновлено 16 января 2020 в 13:52
206 просмотров

Месяцам снежнем завяршыласа каляндарная зіма 2019 года. Але гэтым жа снежнем у выдавецтве Дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна” пабачыў свет першы нумар літаратурнага альманаха “Октава”. Вось як лірычна прэзентуюць сябе стваральнікі гэтага першага выдання: “Пуржит ли за окном метелица, или стучит по стеклам запоздалый декабрьский дождь… Трещат ли дрова в печурке, а по стенам движутся гигантские таинственные тени, или же просто закипает чайник на кухне, и друзья собираются в уютный теплый круг – канун Рождества обещает быть таинственным, полным чудес и, конечно же, интересных историй».

З вершамі ў альманаху выступаюць Таццяна Саковіч і Марына Помаз. Першая прафесійна займаецца журналістыкай, працуе ў газеце  “Адзінства”, вельмі любіць паэзію Барыса Пастэрнака: “… Взошла на небе полная луна,а я взахлеб читаю Пастернака”.

І ў Таццяны: “ За окном уже Татьянин день… Завьюжило дорогу и дома. Метелица по улицам гуляет… Тебя мне бесконечно не хватает!» І ці не таму  “Заморозілісь слёзы в глазах”?

Другая паэтэса, ужо член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар дзвюх паэтычных кніжак, кіраўнік літаб’яднання “Актава”, Марына Помаз у вершах сваіх тонка адчувае і разумее міфалогію сваіх продкаў: “То ль мороз трещит на соснах звездной ясною порой, то ль бурчит в древесных космах бесприютный Домовой…” А таксама яе радкі і паэтычныя вобразы сягаюць у сусвет: “Застыла в зените, разъяв временные границы, как парус, как мысль, в бесконечность летящая птица…”

Проза  ў альманаху прадстаўлена творамі навучэнкі гімназіі №2 горада Барысава Фабі Трыстэс, вучаніцы школы №16, таксама горада Барысава, Веранікі Лайковай, навучэнца палітэхнічнага каледжа  Серафіма Беляцкага, вучня школы №16 Васіля Лайкова, а таксама Андрэя Сямёнава, салігорца, паэта, празаіка, лаўрэата міжнароднага конкурсу ў Польшчы.

Цудоўную “Сказку про Звёздочку” прыдумала ўражлівая і рамантычная Фабі Трыстэс. А вось апавяданне Веранікі Лайковай  «Цивилизация в глуши и глушь в цивилизации» уражвае сур’ёзнымі досведамі сучаснага жыцця, а таксама прапануе чытачу неардынарныя малюнкі  сібірскай  тайгі  і  навагодняй Італіі.  Ды і ёсць тут нават спроба разабрацца ў спрадвечнай праблеме бацькоў і дзяцей. Акрамя таго, звяртае на сябе ўвагу філігранная праца аўтаркі са словам, сказам, кампазіцыяй літаратурнага твора малай формы.

Ёсць таксама ў альманаху вельмі цікавы, як ужыцці, так і ў творчасці, Серафім Беляцкі. Ён здолеў сваёй навэлай «Странник» зачараваць нас не толькі сюжэтам, але і незвычайнымі  вобразамі: “вандроўнік”, “чарада”, “хаціна”, “карнавал”, “ахвярапрынашэнне”, “эпіры”.

У гэтым альманаху мы таксама сустрэнем створаную, бясспрэчна, здольным юнаком Васілём Лайковым п’есу, калядную прыгоду “Заложник Санты”.  Яна  мае незвычайны сюжэт,  вызначаецца цікавай асобай аўтара, яго ўменнем з дапамогай сучаснага слэнгу і новых тэхналогій  увесці свайго моладзевага чытача ў сённяшні дзень.

Андрэй Сямёнаў завяршае альманах сваёй лёгкай, несумненна, віртуозна напісанай п’есай “Зимние приключения Крохи”. Мне думаецца, што ніводзін чытач не пройдзе раўнадушна каля гэтага таленавітага твора салігорскага пісьменніка. Асабліва, юныя чытачы не толькі будуць усхваляваныя расказанай гісторыяй, але ў некаторых можа ўзнікнуць жаданне ажыццявіцьяе пастаноўкай на сцэне.

Да месца будзе яшчэ сказаць, што альманах “Актава” рэдагуе Марына Помаз, мастакамі- ілюстратарамі выступаюць Вераніка Лайкова, Анастасія Кірашова і Леанід Івін. Графічны дызайн зроблены выдатна Васілём Лайковым.

У добры шлях новаму барысаўскаму выданню, яго стваральнікам і аўтарам!

 Уладзімір Баравік

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.